Як стала вядома Свабодзе, з ператрусам да Дар‘і Лосік прыйшлі а палове на восьмую ранку. Сама Дар‘я з дачкой яшчэ спала.

Дар‘і далі патэлефанаваць бацькам, маці дзяўчыны хутка прыехала на месца, але яе нават не пусцілі ў кватэру, толькі потым аддалі паперку аб тым, што правялі ператрус. Падчас ператрусу ў кватэры, апроч сілавікоў і панятых, былі толькі сама Дар‘я і яе дачка Паўліна.

Дар'я затрыманая на трое сутак у рамках крымінальнай справы, цяпер яе павезлі ў Брэст.

У якім канкрэтна артыкуле яе абвінавачваюць, пакуль невядома.

«Паўліна пакуль што ў бабулі з дзядулем, бацькоў Дар’і», — сказалі нам.

У адным з каналаў пад кіраваннем ГУБАЗіК апублікаваны пост, дзе ўказваецца, што на Дар'ю можа быць заведзеная крымінальная справа паводле арт. 361-4 КК РБ «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» за інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

Дар’я Лосік — жонка палітзняволенага блогера Ігара Лосіка, асуджанага на 15 гадоў калоніі па «справе Ціханоўскага». Яна неаднаразова запісвала звароты да Лукашэнкі з патрабаваннем вызваліць мужа. Дар'я заставалася з дзіцем у Беларусі.

Дар'я Лосік запісала зварот да Лукашэнкі, у якім прапанавала абмяняць сябе на мужа ВІДЭА

«Арыштавалі піяніна, якое мне купілі бацькі ў першым класе». У Дар’і і Ігара Лосікаў арыштавалі маёмасць

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
66