Сёння Хадановіч расказвае:

— чаму бамбардзіроўкі Дрэздэна — гэта жах, які не павінен быў здарыцца;

— чым кніга Вонэгута адрозніваецца ад лепшых ваенных твораў беларускіх літаратараў;

— чаму ў «Бойні №5» няма персанажаў накшталт Рэмба ці іншых звычайных герояў на вайне;

— навошта аўтар заўсёды ўжывае ў кнізе фразу «Во як бывае» і што гэта ўвогуле значыць;

— чаму кожны чалавек на вайне — гэта перш за ўсё чалавек, і ў якой сцэне кнігі гэта гучыць найбольш яскрава.

Вось некалькі думак з новага відэа:

Пасля 24 лютага мне актыўна задавалі пытанне: «Чым беларуская ваенная літаратура адрозніваецца ад расійскай?» У найлепшых сваіх праявах беларуская літаратура, безумоўна, не пра «можам паўтарыць», а пра «ніколі больш». Героі ў ёй рэдка перамагаюць ці выжываюць. Герой Вонэгута выжывае, але зусім не такім, як у гэту вайну ўвайшоў. Добры антываенны твор самім зарадам абсурду, самой агідай да бесчалавечнасці апісанага мусіць перадаць гэту агіду чытачу. У такім сэнсе Курт Вонэгут належыць да той жа традыцыі, што і беларуская антываенная літаратура, каб не адно істотнае адрозненне — трагічны свет Вонэгута яшчэ і смешыць чытача.

Вонэгут дае ў сваім рамане слова розным гісторыкам вайны, якія альбо цынічна паўтараюць, што бамбардаванне безабароннага горада Дрэздэна было патрэбна як псіхалагічны ўціск, эфектыўны сродак хутчэй скончыць вайну. Нічога вам не нагадвае? З іншага боку, іншыя гісторыкі пачынаюць казаць на ўсе лады ў Вонэгута, што ім, канешне, шкада 130 тысяч знішчаных мірных жыхароў Дрэздэна, але яшчэ больш шкада тых мільёнаў ахвяр нацызму, у адказ на злачынства якіх яны здзейснілі сваю спецаперацыю. Зноў-такі, нічога не нагадвае вам гэта цынічная арыфметыка?

Калі нам сёння будуць казаць пра чалавечыя каштоўнасці, пра гуманізм і бла-бла-бла, памятаем, што грашовыя інтарэсы і бізнэс — гэта тое, пра што менш гаворыцца, але палітыкі па-ранейшаму кіруюцца тымі ж прынцыпамі і прыярытэтамі каштоўнасцяў для сабе і ў часы жахлівай вайны. Не пытайцеся, чаму дагэтуль не закрытае неба над Украінай.

Курт Вонэгут быў упэўнены, што ёсць рэчы, якія немагчыма знішчыць у чалавека ніякім злом. Чалавечнасць перамагае нават у самых бесчалавечных умовах, таму глядзім новае выдатнае відэа ад Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся выпускам з сябрамі і сяброўкамі.

Глядзіце таксама:

«Чума» Альбера Камю і наша сучаснасць. Новае відэа Андрэя Хадановіча

«Што не так з беларусамі?» — балючая тэма Купалы. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча

Беларус супраць украінца на чужой вайне

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2