Фота: Pixabay

Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае з дапамогай машыннага навучання, можа быць выкарыстана для прагназавання рызыкі сардэчных захворванняў менш чым за хвіліну шляхам аналізу вен і артэрый у вачах, распавядае The Verge.

Новае даследаванне адкрывае шлях для развіцця хуткіх і танных сардэчна-сасудзістых скрынінгаў, калі вынікі будуць пацверджаны ў будучых клінічных выпрабаваннях. Гэтыя агляды дазволілі б людзям даведацца пра рызыку інсульту і сэрцавых спохватаў без неабходнасці аналізаў крыві ці нават вымярэння артэрыяльнага ціску.

Праграмнае забеспячэнне працуе, аналізуючы сетку крывяносных сасудаў у сятчатцы вока. Яно вымярае агульную плошчу, пакрытую гэтымі артэрыямі і венамі, а таксама іх шырыню і «звілістасць» (наколькі яны выгнутыя). На ўсе гэтыя фактары ўплывае здароўе сэрца чалавека, што дазваляе праграмнаму забеспячэнню рабіць прагнозы аб рызыцы сардэчных захворванняў, проста гледзячы на ​​здымак яго вока.

Даследаванні паказваюць, што штучны інтэлект можа выяўляць цэлы шэраг захворванняў, ад дыябету да хваробы Альцгеймера.

Прылады дыягнаставання знаходзяцца на розных стадыях распрацоўкі, але пакуль застаюцца пытанні наконт надзейнасці і ўніверсальнасці іх дыягностыкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
"адкуль у цябе такія вочы?" - пытаў ён мяне / Адказаць
17.10.2022
а хто там у ейных вачах? хто гэта "сардэчнае захварванне"?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру