«43 дроны, ляцелі ўсе з поўдня, 37 — знішчаныя. Усе сілы і сродкі: і авіяцыя, і зенітныя ракетныя комплексы, і іншыя сілы абароны былі задзейнічаныя. Як мінімум 86% — гэта знішчаныя «Шахеды». Гэта даволі неблагі вынік». 

Таксама ён папрасіў неабыякавых украінцаў не страляць з уласнай зброі па дронах:

«Дайце вайскоўцам рабіць сваю працу. Не трэба з акна шмаляць, бо кулі ў густанаселеных гарадах вяртаюцца пасля на галовы людзей», — сказаў Ігнат.

У выніку атакі дронаў загінула тры чалавекі, у тым ліку муж з жонкай на 6-м месяцы цяжарнасці. Іхнія целы дасталі з-пад завалаў, паведаміў мэр горада Віталій Клічко.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
3