На фота бачная стылізаваная ў стылі гульні Minecraft выява чалавечка, падобнага да Адольфа Гітлера, у якога на руцэ павязка з нацысцкай свастыкай.
За дэманстрацыю нацысцкай сімволікі ў Беларусі прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.
«Вось купілі малому на рынку, нават не зірнулі. Сын пасля разгледзеў. Дзіцячыя пальчаткі за 8 рублёў. Разгледзела, ахранела», — напісала случчанка, якая даслала фота ў рэдакцыю «Інфа-Кур'ера».