Па ацэнцы аналітыкаў банка, стрымліваюць інфляцыю ўнутраны попыт і ўмацаванне беларускага рубля да расійскага. Гэтыя фактары знізілі базавую інфляцыю да 20% у верасні з 20,7% год да года ў жніўні. ЕАБР адзначае запаволенне росту цэн на адміністрацыйна рэгуляваныя тавары і паслугі.
«Праінфляцыйны ціск захоўваецца з боку павышэння выдаткаў на правядзенне фінансавых транзакцый, пастаўкі тавараў і камплектуючых. Уведзенае рэгуляванне цэн можа прывесці да далейшага запаволення інфляцыі да канца 2022 года», — гаворыцца ў аглядзе ЕАБР.
Раней паведамлялася, што МАРГ лічыць асноўнымі прычынамі замаруджвання росту цэн у верасні ўмераную дынаміку цэн у Расіі, умацаванне беларускага рубля да кошыкавалют, аднаўленне цэн на сыравінныя тавары на сусветных рынках.