«Cёння ўсё тое ўзбраенне, якое было запланавана, атрыманае ў Мінабароны і размешчанае ў нашых пакоях для захоўвання зброі», — давёў ён.

У асобных невялікіх падраздзяленнях у рэгіёнах зброю размясцілі ў пакоях для захоўвання зброі органаў унутраных спраў.

Цяпер ідзе планавае навучанне, кажа Сіняўскі, які раней быў начальнікам УУС Гродзенскай вобласці.

«У выпадку актыўнасці, пытанняў, звязаных з абаронай сваёй айчыны, будуць фармавацца разлікі для ўдзелу ў адпаведных дзеяннях. Лічбы карэктуюцца, але ў выпадку ўзброеных момантаў, гэта лічба будзе каля 1,5 тысячы асабовага складу», — дадаў Сіняўскі.

Глядзіце таксама:

Міністр Сіняўскі: Пры надзвычайным становішчы ратавальнікі будуць са зброяй у руках спыняць беспарадкі

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6