Аб чатырох выбухах у цэнтральным Шаўчэнкаўскім раёне Кіева раніцай напісаў у сваім тэлеграм-канале мэр горада Віталь Клічко.

«Сталіцу атакавалі дронамі-камікадзэ», — удакладніў кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

«Расіяне думаюць, што ім гэта дапаможа, але такія дзеянні падобныя на агонію, — напісаў Ярмак. — Нам трэба больш сістэм СПА — і як мага хутчэй. У нас няма часу на павольныя дзеянні. Больш зброі для абароны неба і знішчэння ворага. Так і будзе».

Беспілотнікі нанеслі ўдары каля цэнтральнага чыгуначнага вакзала, гэта прывяло да некалькіх пажараў і пашкоджання жылых дамоў.

Клічко напісаў, што ў выніку атакі дронаў-камікадзэ ў Шаўчэнкаўскім раёне адбыўся выбух у жылым доме. Выратаваныя 18 чалавек. «Паводле папярэдняй інфармацыі, двое жыхароў застаюцца пад заваламі. Выратавальныя працы працягваюцца. Працягваецца тушэнне разбураных будаўнічых канструкцый і разбор завалаў», — паведаміў мэр. Пазней ён заявіў, што з-пад завалаў дасталі цела загінулай жанчыны.

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі апублікаваў кадры, на якіх бачны гэты дом са значнымі разбурэннямі. «Усю ноч і ўсю раніцу вораг ладзіць тэрор мірнага насельніцтва. Дронь-камікадзэ і ракеты атакуюць ўсю Украіну. У Кіеве ёсць трапленні ў жылы дом», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12