Фота: Беларускі гаюн.

Фота: Беларускі гаюн.

Як паведамляе ведамства, у Беларусь з Расіі пачаў прыбываць авіяцыйны складнік рэгіянальнай групіроўкі войскаў.

Маніторынгавая група «Беларускі гаюн» паведаміла, што ў небе над Мінскам былі заўважаныя знішчальнікі МіГ-31 без падвесу і ракет.

Гэтыя самалёты могуць запускаць гіпергукавыя ракеты «Кінжал».

Сцвярджаецца, што ўсяго ў Беларусь прыбудуць каля 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Аднак гэтую лічбу пакуль немагчыма праверыць. Раней беларускія сілавыя структуры часта распаўсюджвалі заведама хлуслівую інфармацыю. Так, узімку 2022 года Аляксандр Лукашэнка і беларускія сілавікі заяўлялі, што расійскія вайскоўцы прыбылі ў Беларусь для вучэнняў, тады як 24 лютага тыя ўварваліся ва Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, што стала пачаткам самай маштабнай вайны ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Дзясяткі тысяч людзей, у тым ліку мірных жыхароў, загінулі, а Беларусь разам з Расіяй апынулася ў міжнароднай ізаляцыі.

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
71