— Я валодаю занадта малым досведам у палітыцы, каб выступаць экспертам і неяк уступаць у спрэчкі з такім паважаным чалавекам. Маё асабістае меркаванне — гэта нейкая памылка, а высновы зробленыя на падставе не да канца вывучанай сітуацыі, нейкіх непраўдзівых фактах.

Пераходны кабінет 2022, фота Офіса Святланы Ціханоўскай.

Пераходны кабінет 2022, фота Офіса Святланы Ціханоўскай.

Я думаю, гэта сітуацыя будзе выпраўленая. У любым выпадку, нашыя народы павінны быць разам. Ва ўкраінскага народа няма ніякіх падстаў казаць, што беларускі народ з'яўляецца здраднікам, нанёс удар у спіну і гэтак далей.

Шматлікія ўкраінскія палітыкі выказваюць мудрыя думкі пра тое, што трэба раздзяляць рэжым, які правіць у Беларусі, і беларускі народ. Гэта сапраўды так. І мне здаецца, што дзеянні, якія вядуць да расколу паміж народамі, — гэта дэструктыўныя дзеянні.

Чытайце таксама: Арастовіч: Беларускае пытанне — адна з галоўных нашых памылак падчас гэтай вайны

Можна спрачацца пра легітымнасць Святланы Ціханоўскай. У мяне таксама ёсць некаторыя пытанні па дзейнасці Кабінета, але я не бачу сэнсу іх выносіць у публічную прастору, я іх вырашаю ў працоўным парадку канструктыўна. Мы людзі новыя, ніхто з нас не збіраўся быць палітыкам, і Святлана ў тым ліку. Вядома, мы робім нейкія памылкі, нам не хапае вопыту і мудрасці. Але я лічу, што мы павінны гэта абмяркоўваць, прыходзіць да нейкіх рацыянальных рашэнняў, выпраўляць памылкі і рухацца наперад.

Галоўнае, што мы мусім разумець: народ Беларусі і народ Украіны павінны быць разам. Ад гэтага выйграюць усе, і мне здаецца, можа, па маёй наіўнасці ці па натуры ідэаліста, усе дзеянні, накіраваныя на адваротны бок, з'яўляюцца дэструктыўнымі.

Клас
218
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3