На тэлефонную лінію да першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрыя Козела дазванілася жыхарка мікрараёна Сяльмашаўскі Святлана Васільеўна.

Дзмітрый Козел.

Дзмітрый Козел.

Яна паскардзілася, што ў гандлёвых аб'ектах Гомеля нельга знайсці курыцу, цяжэйшую за 1,6 кілаграма, піша «Гомельская праўда».

Жанчына сцвярджае, што ў норме тушкі павінны важыць ад 1,7 да 2,1 кіло. 

Дзмітрый Козел узяў пытанне на свой кантроль. Хутка гамяльчанка атрымае пісьмовы адказ.

Раней на нарадзе 6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка абурыўся тым, што ў крамах маніпулююць з цэнамі. «Расчлянілі дохлую курыцу, упіхнулі ў поліэтыленавы пакет — новы тавар!» — гнеўна адчытваў ён чыноўнікаў на камеру.

Пасля гэтага ён падпісаў дырэктыву, якая забараняе рост цэн, а Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыняло адмысловую пастанову, якой рэгулююцца цэны не толькі на саму курыцу, але і на яе часткі. Паралельна ўрад абмежаваў крамам продаж частак тушкі птушкі, за выключэннем вырабленых мясаперапрацоўчымі, сельскагаспадарчымі і птушкагадоўчымі арганізацыямі.

Ужо заведзеныя дзясяткі крымінальных спраў за «неабаснаванае» павышэнне цэн, у тым ліку на птушкафабрыцы «Дружба» за продаж разрэзаных курыц.

Што за расчлянёная курыца падсадзіла Лукашэнку на каня?

Клас
7
Панылы сорам
26
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5