Паводле КДК, крамы парушылі дырэктыву Аляксандра Лукашэнкі «Аб недапушчальнасці росту цэнаў» і з 6 па 12 кастрычніка павысілі раздробныя цэны на бытавую і камп’ютарную тэхніку, у тым ліку — на тэлевізары, ноўтбукі, планшэты, смартгадзіннікі, мабільныя тэлефоны.

Сярэдняя велічыня неабгрунтаванага, на думку чыноўнікаў, павышэння цэнаў склала ад 10 да 150 рублёў, а часам — да 1 тысячы.

У дачыненні да дзвюх службовых асоб інтэрнет-крам пачалі крымінальныя справы. Яны затрыманыя.

Агулам, як паведамляе Генеральная пракуратура, у сувязі з завышэннем цэнаў у Беларусі пачалі ўжо 18 крымінальных справаў, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Суму шкоды ацанілі больш як у Br 7 млн. Пракуроры ўжо санкцыянавалі ўзяцце пад варту 4 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4