Здымак ілюстрацыйны. Фота: Аляксей Фурман / Getty Images
«Буду правяраць асабіста, ці ёсць інфармацыя ў жыхароў: дзе знаходзяцца ключы ад падвалаў, буду глядзець на стан саміх падвалаў», — заявіў мясцовы губернатар Вячаслаў Гладкоў.
Акрамя гэтага, рэгіянальныя ўлады абавязваюцца арганізаваць распаўсюджванне інфармацыі пра тое, як паводзіць сябе пры абстрэлах, якія бываюць міны і што рабіць пры іх выяўленні, а таксама аб правілах аказання першай дапамогі. Такая інфармацыя будзе распаўсюджвацца на прадпрыемствах, у школах і бальніцах, сацыяльных установах, а таксама праз СМІ і інтэрнэт.
«Важна, каб кожны жыхар вобласці разумеў, што яму рабіць і як сябе паводзіць у той ці іншай экстрэмальнай сітуацыі. На жаль, такія патрабаванні часу», — заявіў Гладкоў.
З пачатку кастрычніка ўлады Белгародскай вобласці сталі ўсё часцей паведамляць пра абстрэлы, як сцвярджаецца, з боку Украіны. Напярэдадні, 13 кастрычніка, пацярпеў шматпавярховік у Белгарадзе, а пазней у той жа дзень губернатар Гладкоў паведаміў, што ў выніку абстрэлу разбураны памежны пункт у горадзе Шэбекіна на мяжы з Украінай. Увечары ж у адным з пасёлкаў Белгарадскай вобласці адбыўся выбух на складзе боепрыпасаў, ёсць загінулыя і параненыя.
Чытайце таксама:
У выніку выбухаў у Белгарадскай вобласці загінулі тры расгвардзейцы. Сёння ў Белгарадзе зноў абстрэлы
У Белгарадскай вобласці паведамілі пра выбух склада з боепрыпасамі ў выніку абстрэлу УСУ
«Ненавучаных хлопцаў кідаюць на перадавую». Расія закіпае





