«Контртэрарыстычная аперацыя — гэта спецыяльнае мерапрыемства па спыненні акту тэрарызму, мінімізацыі яго наступстваў, спыненні дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі, незаконнага ўзброенага фармавання, якія праводзяцца ў мэтах абароны інтарэсаў дзяржавы, гарантавання бяспекі грамадзян і арганізацый, абясшкоджвання тэрарыстаў.

І згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2002 года №77-з «аб барацьбе з тэрарызмам» рэжым КТА на тэрыторыі краіны ўводзіцца Камітэтам дзяржбяспекі», — падкрэслілі ў ведамстве.

«У цяперашні час у Рэспубліцы праводзяцца планавыя навучальныя мерапрыемствы ў мэтах падтрымання высокага ўзроўню гатоўнасці суб'ектаў барацьбы з тэрарызмам да выканання задач па прызначэнні. Прыкладам таму з'яўляюцца тактыка-спецыяльныя вучэнні МУС, якія праходзілі ў цесным узаемадзеянні з прадстаўнікамі сілавога блока і органаў мясцовай улады і завяршылася 12 кастрычніка ў Ельску Гомельскай вобласці», — дадалі ў КДБ.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: У Беларусі ўведзены рэжым павышанай тэрарыстычнай небяспекі

Макей: У Беларусі ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Што азначае рэжым контртэрарыстычнай аперацыі?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0