Учора Уладзімір Макей упершыню, прычым расійскаму СМІ, агучыў інфармацыю пра тое, што ў Беларусі ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Журналісты ўдакладнілі ў міністра, пра што ўсё ж ідзе гаворка.

«Не сакрэт (пра гэта гаварылі кіраўнікі нашых спецслужбаў), што мы атрымалі інфармацыю аб падрыхтоўцы шэрагу правакацыйных дзеянняў у дачыненні да Беларусі з усіх магчымых напрамкаў, акрамя ўсходняга», — сказаў Макей.

Паводле яго, натуральна, што, з улікам гэтага Лукашэнка «як адказны кіраўнік, які павінен клапаціцца пра бяспеку дзяржавы і грамадзян», прыняў адпаведнае рашэнне, «каб супрацьстаяць магчымым правакацыйным спробам».

«Было абвешчана, што ў сувязі з тым масівам інфармацыі, якая паступае звонку, адносна магчымых правакацый на прылеглай тэрыторыі нашай краіны (аж да таго, што была інфармацыя пра магчымую спробу правакацыйнага захопу асобных частак тэрыторыі Беларусі) было прынятае рашэнне ўвесці так званы рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. У рамках гэтага рэжыму ажыццяўляецца ўзмоцнены кантроль за абстаноўкай, узмоцнены кантроль на знешнім перыметры граніц. А ці прывядзе гэта да напружання паміж Беларуссю і суседнімі дзяржавамі? Калі палітыкі будуць так безадказна дзейнічаць, то можна скаціцца і ў бездань трэцяй сусветнай вайны», — сказаў Макей.

«Хто б ні спрабаваў нагнятаць істэрыю, паверце, не Беларусь будзе ў гэтым вінаватая», — мяркуе Макей.

10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях бяспекі краіны. Ён заявіў, што некалькі дзён таму КДБ было даручана правесці неабходныя мерапрыемствы контртэрарыстычнага характару.

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10