Арцём Чайка — сын былога генпракурора Расіі, а цяпер пастаяннага прадстаўніка Пуціна ў Паўночна-Каўказскай федэральнай акрузе Юрыя Чайкі.

У Расіі Арцём Чайка, як і яго брат Ігар, сталі вядомыя пасля таго, як у 2015 годзе Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага выпусціў фільм «Чайка» — расследаванне аб бізнэсе сям'і Юрыя Чайкі, які тады ўзначальваў Генпракуратуру РФ (ён называў расследаванне заказным). У 2016 годзе Дзяржрэестр засакрэціў звесткі пра іх нерухомасць, замяніўшы імя Арцёма Чайкі на ЛСДУ3, а Ігара Чайкі — на ЙФЯУ9. У 2020 годзе іх сапраўдныя імёны вярнулі ў рэестр.

У Беларусі ж Арцём Чайка вядомы перадусім сяброўствам са старэйшым сынам Лукашэнкі Віктарам. Яны з'яўляюцца заснавальнікамі клуба Iron Birds Chapter, які рэгулярна ладзіць у Беларусі прапагандысцкія мотапрабегі. Адзін з іх адбыўся ў верасні 2020 года, у разгар беларускіх пратэстаў, і фармальна быў прысвечаны 75-годдзю з дня перамогі ў Другой сусветнай вайне.

Маюць сыны высокапастаўленых бацькоў і сумесныя бізнэс-інтарэсы, звязаныя са здабычай золата і медзі ў Магаданскай вобласці.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
28