Юрый Касабуцкі. Фота: catholic.by

Юрый Касабуцкі. Фота: catholic.by

Падчас набажэнства Юрый Касабуцкі сказаў: «Імша з нагоды 175-ці годдзя нараджэння Вайніловіча павінна прыносіць нейкі духоўны ўздым, але ў многіх з вас на вачах слёзы. У нас баліць сэрца ад таго, што пакуль не можам маліцца ў тым храме ў якім павінна была б па логіцы адбыцца гэта св. Імша. Але Бог ведае што робіць».

Таксама ён падкрэсліў салідарнасць святароў і біскупаў з парафіянамі закрытага касцёла:

«Ксёндз Уладзіслаў, на здымках, якія былі апублікаваны ўчора, падаецца, што вы адзін. Але вы не адзін. Можа быць, мы не заўсёды фізічна з вамі, але духоўна мы з вамі. Мы молімся за вас, мы падтрымліваем вас. Вы ведаеце таксама, якія захады робяцца ў гэтым накірунку».

Паводле слоў Касабуцкага:

«Чырвоны касцёл быў пабудаваны продкамі, каб там гучала Божае Слова, а не каб ён стаяў з зачыненымі дзвярыма на галоўным пляцы нашага горада».

У канцы верасня ўлады скасавалі дамову карыстання Чырвоным Касцёлам з супольнасцю «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены». Адпаведнае апавяшчэнне атрымалі касцельныя ўлады. Да 12 кастрычніка вернікі павінны былі пакінуць будынак.

Чытайце таксама:

Вернікам на чале з ксяндзом Уладзіславам Завальнюком сілавікі заміналі маліцца на прыступках зачыненага Чырвонага касцёла

Улады забіраюць у вернікаў Чырвоны касцёл. Што будзе далей?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
5