Пакуль судовага рашэння адносна далейшага лёсу журналіста няма. Як і папярэдні раз, сёння спачатку яго даставілі ў Фрунзенскае РУУС Мінска, а пасля вярнулі назад на Акрэсціна.

Першапачаткова Дзмітрый Семчанка затрымалі 15 верасня нібыта за «рэпосты з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў». Паколькі сям’я выхоўвае непаўнагадовага сына, маці абышлася штрафам у памеры 960 рублёў, а Дзмітрыя арыштавалі на 15 сутак — праўда, ужо з новай фармулёўкай «за хуліганства». Такое рашэнне 16 верасня прыняла суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Юлія Блізнюк.

У вызначаны тэрмін Дзмітрыя Семчанку на свабоду не выпусцілі —— 30 верасня ў Фрунзенскім РУУС склалі новы пратакол. Чарговы суд прызначыў фігуранту пакаранне тэрмінам 13 сутак адміністрацыйнага арышту — гэтым разам за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». 

29 верасня ў кампанію «Белагра», дзе Дзмітрый Семчанка працаваў прэс-сакратаром пасля сыходу з дзяржаўнай службы, прыйшлі сілавікі, арыштавалі два дзясяткі спецыялістаў з ліку кіраўніцтва і супрацоўнікаў. А неўзабаве завялі крымінальныя і адміністрацыйныя справы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і падпіскі на «дэструктыўныя» інтэрнэт-рэсурсы.

Але з «Белагра» справа прэс-сакратара нібыта не звязаная.

Як стала вядома службе маніторынгу БАЖ, Дзмітрыю Семчанку інкрымінавалі адразу два асобныя «экстрэмісцкія» эпізоды за допісаў у сацсетках. Такім чынам, за адзін з іх свае 13 сутак ён ужо адседзеў, адпаведна, засталося дачакацца, што будзе за другі.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11