«Гэта важна, каб ён разумеў, што з ім ніхто не будзе гаварыць. Калі б рускае грамадства разумела, ну вы выбралі чалавека, які пагражае ўсім нам ядзернай зброяй. Ён захапіў Украіну. Таму трэба дакладна сказаць, паважаныя грамадзяне Расійскай Федэрацыі, у вас на чале чалавек, які кажа пра ядзерную зброю, пра прымяненне ядзернай зброі. Мы не можам з ёй размаўляць. І вы ўсе будзеце пакутаваць за гэта. І мы ізалюемся ад вас, таму што не хочам мець справу з тэрарызмам».

Зяленскі дадаў, што Украіна пагодзіцца на перамовы толькі тады, калі РФ будзе гатовая да дыялогу без пагроз і аўтаматаў, калі акупанты сыдуць з тэрыторыі Украіны і перастануць забіваць мірных людзей.

«Выбачайце мяне, яго (Пуціна) асяроддзе, яго шчанюкі — яны ж нават не сабакі — яны проста шчанюкі. Калі кожны з іх вып'е па 50 грамаў гарэлкі, і крычыць: «Мы заўтра выкарыстаем ядзерную зброю!» Што гэта наогул такое?» — сказаў прэзідэнт Украіны.

«Ён павінен баяцца — мы не павінны баяцца, не Еўропа павінна баяцца», — дадаў Зяленскі.

Клас
48
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2