Ігар Кізім. Скрын відэа

Ігар Кізім. Скрын відэа

У інтэрв’ю Delfi Кізім выказаў сумнеў, што кіраўніцтва Беларусі вырашыцца наўпрост адправіць беларускае войска на тэрыторыю Украіны.

«У самім беларускім грамадстве гэты генатып супраць захопніцтва — ён устояны, у адрозненне ад расійскага грамадства, дзе заваёўніцтва на працягу ўсёй гісторыі было галоўнай крыніцай існавання», — мяркуе пасол.

На яго думку, любая поўнамаштабная агрэсія беларускай арміі не будзе прынятая ў грамадстве.

«Для мяне асабіста гэта дастатковая падстава лічыць пагрозу не надта моцнай. Я спадзяваюся на мудрасць народа, і што ўлада да гэтага прыслухаецца», — кажа ён.

Але гэта не значыць, кажа Кізім, што беларускія вайскоўцы нейкім чынам не будуць удзельнічаць у нападзе на Украіну з беларускай тэрыторыі, калі такі зноў адбудзецца.

Да таго ж, працягваецца выкарыстанне тэрыторыі, інфраструктуры, паветранай прасторы Беларусі ў інтарэсах расійскай арміі.

Вялікую ж небяспеку пасол бачыць у разгортванні сумеснай групоўкі войскаў.

Ён звяртае ўвагу на тое, што незразумела будзе, калі «нешта здарыцца», хто будзе наступаць. «Можна сказаць, што гэта не беларускае войска ўступіла, а групоўка войскаў, а хто туды ўваходзіць, ці ўдзельнічаюць там беларускія вайскоўцы — гэта пытанне», — кажа ён.

І тады зноў могуць пачацца «гэтыя гульні, што мы тут ні пры чым». У такім варыянце Кізім бачыць больш пагроз.

«Не столькі трэба баяцца беларускай арміі, колькі прысутнасці тут расійскіх войскаў», — рэзюмуе пасол.

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0