Справу разглядаў суддзя Сяргей Мазураў.

Аднаго з беларускіх «рэйкавых партызан», палітвязня Аляксея Шышкаўца затрымалі ў сакавіку 2022 года.

Па інфармацыі МУС, на пачатку 2022 года мужчына «увайшоў у склад экстрэмісцкага фармавання ByPol, аўтарызаваўшыся ў мабілізацыйным чат-боце для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у Беларусі».

А 1 сакавіка ён нібыта атрымаў указанні па блакаванні чыгуначных шляхоў, а таксама па вырабе і выкарыстанні «кактэйляў Молатава».

У верасні 2022 г. КДБ уключыў Шышкаўца ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Судовы працэс у дачыненні да Аляксея доўжыўся амаль тры тыдні.

У выніку суддзя Сяргей Мазураў асудзіў мужчыну да 11 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Раней некаторым «рэйкавым партызанам» з іншых гарадоў таксама ўжо вынеслі вялікія тэрміны. Так, супрацоўніка Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Сяргея Канавалава прысудзілі да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — ён нібыта планаваў вывядзенне са строю сістэмы, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху.

Трое «партызан» з Бабруйска атрымалі ад 14 да 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У суд ужо перадалі справу «рэйкавых партызан» з Мазыра. Аднаго будуць судзіць па чатырох артыкулах, другога — па сямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
12