Кабінету Міністраў Украіны прапанавана разгледзець узнятыя ў электроннай петыцыі пытанні ў адпаведнасці з кампетэнцыяй, а таксама прадоўжыць адпаведную працу з улікам развіцця сітуацыі, рэалізацыі захадаў абароны нацыянальных інтарэсаў, — гаворыцца ў адказе Зяленскага на петыцыю, апублікаваную 4 ліпеня.

Даручэнне было зробленае пасля таго, як электронную петыцыю аб адмене бязвізавага рэжыму з Беларуссю падтрымалі 25339 чалавек пры 25 тысячах неабходных для разгляду прэзідэнтам.

Зяленскі паведаміў, што цяпер на ўкраінска-беларускай мяжы закрытыя амаль усе пункты пропуску. Толькі ў Валынскай вобласці адзін пункт працуе ў абмежаваным рэжыме: праз яго ўкраінцы могуць вярнуцца з Беларусі.

Зяленскі дадаў, што сочыць за мерамі, накіраванымі на ўзмацненне кантролю за перасячэннем беларускімі грамадзянамі мяжы з Украінай.

Украіна закрыла мяжу для беларусаў і іншых замежнікаў 26 лютага.

Клас
11
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
44
Абуральна
6