Арцём Забіран. Фота з сацсетак

Арцём Забіран. Фота з сацсетак

У аўторак, 11 лістапада, у праўладным тэлеграм-канале з'явіліся пост, дзе нібыта адзін з падпісчыкаў паскардзіўся на радыё 107.4 FM у Гомелі, заснавальнік якога — мясцовы выканкам. У эфіры, па словах карыстальніка, «так распісваюць вартасці нейкага Ю.А. Дудзя, распавядаюць, які ён паспяховы, знакаміты і ўвесь з сябе класны», хоць той, на думку аўтара, «ўтоптваў у бруд нашу краіну». Абурыла яго і тое, што вядучы павіншаваў расійскага журналіста з днём нараджэння.

Пасля ў канале выклалі скрыншоты з сацсетак радыёвядучых Арцёма Забірана і Яраслава Бычкоўскага, сярод іх — кліп Касты «Выходи гулять», відэа Максіма Каца пра Ніну Багінскую, лайкі на пастах, дзе ёсць БЧБ-сімволіка.

Як стала вядома Zerkalo.io, Забіран і Бычкоўскі ўжо звольненыя. Яшчэ раніцай у сераду, 12 кастрычніка, іх прозвішчы былі на сайце «Гомельскага гарадскога радыё», але да сярэдзіны дня зніклі.

Сам Забіран выклаў пост у фэйсбуку з працоўнай кніжкай і подпісам: «Ну, што ж… гэта былі 3 класныя гады працы ў добрым калектыве. Я буду сумаваць».

Па словах крыніцы, знаёмай з сітуацыяй, пазбавіліся працоўнага месца і іншыя супрацоўнікі, а ў калектывах іншых гомельскіх дзяржСМІ пачаліся праверкі.

Клас
3
Панылы сорам
18
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14