Фота ілюстрацыйнае
Гаворка ідзе пра прыватныя школы «Стэмбрыдж», «Генэзіс Скул», «Грын Хіл» і «Пачатковая школа РКШ». Супраць першых трох пазовы падало МНС у асобе Савецкага і Першамайскага РАНС, а супраць апошняй школы — Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Фрунзенскага раёна Мінска.
Справы будуць разглядаць суддзі Іван Майсейчык і Ігар Мурашкін.
Акрамя таго, як сцвярджае Sputnik.by са спасылкай на сваю крыніцу, днямі такі ж суд прайшоў у дачыненні да прыватнай установы адукацыі «Мужчынская гімназія». Вышэйназваная «Пачатковая школа РКШ» — фактычна частка гэтай гімназіі.
Да пачатку кастрычніка вялікая частка недзяржаўных школ у Беларусі прыпынілі працу ў сувязі з ціскам з боку ўладаў.