«Сёння мы рэкамендуем Радзе надаць статус кандыдата Босніі і Герцагавіне. Мы прыўносім у гэты працэс станоўчую дынаміку і спадзяваемся, што рэгіён скарыстаецца шанцам і працягне рэалізацыю ключавых рэформаў. Мы ацэньваем працу не толькі партнёраў, але і будучых дзяржаў-членаў.

Ацэнкі, якія мы робім цяпер, таксама тычацца таго, які Саюз мы хочам бачыць у будучыні. І бачна, што мы верым у еўрапейскую будучыню нашых партнёраў.

Жорсткае ўварванне Расіі ва Украіну наглядна дэманструе важнасць пашырэння ЕС, якое набывае новае геапалітычнае значэнне. Гэта доўгатэрміновая інвестыцыя ў мір, росквіт і стабільнасць на нашым кантыненце», — заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

На сённяшні дзень з дзяржаў, якія ўтварыліся на руінах былой Югаславіі, паўнапраўнымі членамі Еўрасаюза з'яўляюцца толькі Славенія і Харватыя, астатнія ж выказваюць гатоўнасць да яго далучыцца. Боснія і Герцагавіна — адна з найбольш праблемных краін з-за нявырашаных у ёй нацыянальных праблем, якія пагражаюць новымі канфліктамі і нават распадам краіны.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0