Паводле першага артыкула суддзя Ігар Зямцоў прысудзіў Міцуру два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў), паводле другога — два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Мацвея асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў). Таксама ў мужчыны канфіскавалі смартфон.

Яго прызналі вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады ў інтэрнэце ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. А таксама — у распальванні сацыяльнай варожасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8