Андрэй Белавусаў. Фота: сацсеткі

Андрэй Белавусаў. Фота: сацсеткі

Ён распавядаў, што ў іх добрая сям'я, у якой усе адно аднаго падтрымліваюць. Падтрымлівалі і захапленні абодвух братоў.

З дзяцінства хлопец гуляў у хакей на траве, як і яго брат Уладзь, але праз праблемы з сэрцам не здолеў працягнуць кар'еру. Пасля ён вучыўся ў БДУФК і жыў у інтэрнаце, але адлічыўся на чацвёртым курсе.

Каб зарабляць грошы, яму давялося папрацаваць білецёрам у кінатэатры за 300 рублёў, але ў выніку яны з братам сталі прафесійнымі блогерамі. Пра пачатак кар'еры ён казаў так:

«Дзесьці з 40 тысячаў падпісчыкаў прыходзяць рэкламадаўцы і прапануюць супрацоўніцтва. Памятаю свой першы заказ: трэба было проста парухацца пад новы трэк Цімы Беларускіх. Мне заплацілі ўсяго 5 рублёў. Я тады працаваў білецёрам у кінатэатры і быў рады нават такой суме».

Неўзабаве яго старонкі «выстралілі», і тыктокер лавінападобна набраў падпісантаў. 

Цяпер на яго падпісаныя 1,8 мільёна чалавек у тыктоку, больш за 330 тысяч на ютубе і больш за 220 тысяч у інстаграме.

Мяркуючы па ўсім, яго затрымалі на мінулым тыдні разам з братам і іх агульным сябрам.

У відэа з клеткі ў міліцэйскім участку, якія сілавікі апублікавалі на яго старонках, яго прымусілі сказаць, што ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе, а таксама, што яму «прапанавалі вялікія грошы за тое, каб сфатаграфавацца з бела-чырвона-белым сцягам, але ён не згадзіўся».

Губазікаўцы паведамляюць, што на яго заведзеная крымінальная справа.

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
60