Кірыл Буданаў. Фота ГУР Украіны
Таксама ведамства адчыталася аб затрыманні васьмі чалавек — гэта пяць грамадзян Расіі, трое грамадзян Украіны і Арменіі. «Расследаванне «тэракта» працягваецца. Усе яго арганізатары і саўдзельнікі, у тым ліку замежныя грамадзяне, будуць прыцягнутыя да адказнасці ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам», — паведамілі ў ФСБ.
Таксама там распавялі пра выбуховую прыладу. Яе закамуфлявалі пад рулоны з поліэтыленавай плёнкай на палетах агульнай вагой больш за 22 тоны, на пачатку жніўня адправілі з порта Адэсы ў балгарскі Русе. Пазней груз апынуўся ў Арменіі, дзе змянілі яго дакументы, а потым перакрочыў мяжу ў Верхнім Ларсе і быў дастаўлены на аптовую базу Армавіра (там яшчэ раз падмянілі дакументы). 7 кастрычніка палеты былі загружаныя ў грузавы аўтамабіль Махіра Юсупава, які выехаў у Сімферопаль.