На месца адправілася следча-аператыўная група. У двары дома сапраўды быў знойдзены арбалет, яго адправілі на даследаванне. Высветлілася, што зброя з'яўляецца класічным арбалетам вінтовачнага тыпу, вырабленая ў хатніх умовах і адносіцца да кідальнай зброі.

Гаспадар арбалета не змог растлумачыць матывы сваіх дзеянняў і адмаўляў, што пагражаў каго-небудзь забіць. Аднак мужчына прызнаў, што быў моцна п'яны і нічога не памятае.

Са слоў вяскоўца, арбалет ён сканструяваў для асабістых мэтаў.

Раней мужчына ўжо быў судзімы за крадзеж і хуліганства. Цяпер яго абвінавачваюць у пагрозе забойствам і незаконным вырабе кідальнай зброі. Пакуль следчыя чакаюць судовай псіхіятрычнай экспертызы. 

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0