Фота: pixabay.com

Вы дакранаецеся да чужых рэчаў і мяняеце іх становішча

Калі вам кажуць «Будзь як дома», наўрад ці трэба гэта ўспрымаць літаральна. Лепей не класці ногі на мэблю, а таксама, калі вы не ў блізкага сябра, не адкрываць халадзільнік без дазволу, піша Huffpost.

Калі ж нейкі прадмет вас зацікавіць і вам захочацца ўзяць яго ў рукі, спытайце ў гаспадара, ці можна гэта рабіць, і пачакайце яго дазволу.

Вы чакаеце экскурсіі па дому

Не патрабуйце ад людзей, каб яны паказалі вам увесь дом, лепей пачакайце, пакуль гаспадар сам пажадае прайсціся з вамі па ўсіх пакоях. Шмат хто рады правесці для гасцей невялікую экскурсію, але ж гэта бывае не заўсёды, і калі гаспадар не жадае вам паказваць свой дом, не варта вывучаць яго самастойна.

Вы злоўжываеце гасціннасцю гаспадароў

Ведайце, калі трэба сыходзіць дахаты. Не можаце зразумець, ці трэба ўжо гэта рабіць? Звярніце ўвагу на мову цела гаспадароў і сачыце за магчымымі намёкамі. Калі гаспадары ўжо апранулі начную піжаму, гэта верная прыкмета, што трэба пераносіць вечарыну ў іншае месца.

Вы нешта псуеце і не расказваеце пра гэта

Усякае можа здарыцца, калі мы ў гасцях. Можна выпадкова праліць чырвонае віно на дыван або нешта разбіць, але не варта рабіць выгляд, што нічога не здарылася, ці спрабаваць схаваць сваю памылку.

Вы цікавіцеся тым, што вас не датычыцца

Быць крыху цікаўным — гэта натуральна, але ўстрымайцеся ад таго, каб зазіраць у шафы і буфеты гаспадароў. І вам дакладна не трэба ведаць, што ж за лекі стаяць у гаспадароў на кухні.

Вы прыводзіце з сабой кагосьці, каго не запрашалі

Вядома, гаспадарам можа падабацца бавіць час з вашым стрыечным братам, або вы можаце лічыць, што ваш новы хлопец стане сваім у любой кампаніі. Але гэта не прычына прыводзіць у дом нечаканага госця без дазволу. Калі вам прама не сказалі, што вы можаце ўзяць з сабой яшчэ аднаго госця (або нават трох ці пяці), абавязкова спытайцеся ў гаспадароў, ці можна гэта зрабіць. Нават калі вы сустрэлі магчымага госця выпадкова і на шляху да гаспадароў, дашліце ім хаця б паведамленне.

Вы чакаеце, што ўсе падладзяцца да вашых прынцыпаў харчавання

Вы вегетарыянец ці веган? Маеце на нешта алергію? Калі вас запрасілі на абед, проста папярэдзьце загадзя гаспадароў пра свае асаблівасці харчавання, каб на самім абедзе вы адчувалі сябе камфортна.

Вы корміце жывёлу гаспадароў

У вас могуць быць свае прынцыпы харчавання, але і ў жывёл яны таксама могуць быць. Таму не карміце гадаванца гаспадароў, калі яны вам гэта асабіста не дазволілі.

Вы прыходзіце ў госці з пустымі рукамі

Як госць, вы мусіце прынесці з сабой невялікі падарунак для гаспадароў. Але не шукайце нешта маштабнае, хопіць і проста бутэлькі віна ці букета кветак, бо галоўнае — знак увагі.

Этыкет па-беларуску: спазняцца, ігнараваць паведамленні, жаліцца і «тыкаць»?

«Змрочнаму» амерыканцу зладзілі на працы вечарыну, якой ён не хацеў. Гэта каштавала працадаўцы 450 тысяч даляраў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ванатур / Адказаць
11.10.2022
Цікава. Аж у госьці захацелася схадзіць. Але не, не пайду, і не запрашайце нават !
8
Охтас / Адказаць
11.10.2022
Когда я прихожу в гости -всегда стараюсь немного покормить хозяйского кота. Это так называемые "гостевые", это котовый оброк, его ещё называют "пушистая десятина". Кот это знает, он первый приходит встречать, он смотрит в глаза и я вижу в этих глазах очень глубокую мысль. И начинается эта мысль со слов: "ну вот я пришёл, встретил тебя, дал почесать меня везде, а теперь угости меня, потому что я уже устал, пока здесь кривлялся".
3
а соль / Адказаць
11.10.2022
кэпт, какетка, а вас ніхто і не запрашае. ведаю, што вы самотны) 
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру