Паводле СК, полк аб’ядноўвае «найбольш заўзятых прадстаўнікоў «радыкальнага міру», а таксама асоб, якія хаваюцца ад крымінальнага пераследу за здзяйсненне розных злачынстваў».

«Гэтыя фармаванні створаныя з мэтай аказання ўзброенага супраціўлення пры правядзенні спецыяльнай ваеннай аперацыі і для наступнага ўзброенага захопу ўлады ў Рэспубліцы Беларусь», — піша СК.

Крымінальныя справы, паводле СК, таксама распачатыя ў дачыненні да «актыўных удзельнікаў радыкальных ячэек на тэрыторыі Беларусі, якія рабілі спробы ўваходжання ў склад «батальёна» і тых, хто «канспіратыўна ажыццяўляў злачынную дзейнасць па ўказанні кіраўнікоў неафашысцкай групоўкі», — не шкадуе ярлыкоў СК.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2