Суддзя Таццяна Акавітая прызначыла Алене два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Палітзняволеную вызвалілі ў зале суда пасля паўтары месяцаў пад вартай у СІЗА-1.
Алена была затрыманая 25 жніўня гэтага года. Муж Алены — таксама палітычны зняволены Анатоль Латушка, стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі.
Тры тыдні таму Анатоля Латушку ў гэтым самым судзе асудзілі да шасці гадоў калоніі. На судзе сталі вядомыя падрабязнасці збіцця і катаванняў над ім.