Паводле падлікаў Белстата, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў верасні ў параўнанні са жніўнем склаў 100,9%, са снежнем мінулага года — 114,8%.

Што тычыцца цэн на харчовыя тавары, то гадавая інфляцыя тут аказалася 18,3%, на нехарчовыя — 20,3%, а ў сферы паслуг — 11,9%. У параўнанні са жніўнем, цэны на харчовыя тавары павялічыліся на 1,5%, у тым ліку на гародніну — на 19,5%, а на садавіну — на 8,8%. У той жа час рыба патаннела на 0,7%.

Нехарчовыя тавары за месяц падаражэлі на 0,5%, больш за ўсё — парфумерыя і касметыка, якая дадала 3%. Паслугі дабавілі ў сярэднім 0,2%, больш за ўсё ў адукацыі — 7,7%.

Свайго піку гадавая інфляцыя дасягнула ў ліпені, узяўшы адзнаку 18,1%, у чэрвені яна была 17,6%.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0