«Чарговая варожая атака! Будзьце ва ўкрыццях! Вораг працягвае тэрарызаваць горад. Каля дзясятка новых прылётаў. Наступствы ўстанаўліваюцца», — напісаў ён у тэлеграм-канале.

Пазней Старух паведаміў, што ў выніку ўдараў быў разбураны шматпавярховы жылы дом, сярод яго жыхароў ёсць пацярпелыя.

«На месцы трагедыі працуюць ратавальнікі, медыкі, усе адпаведныя службы. Людзям аказваецца неабходная дапамога», — паведаміў ён.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вечаровым звароце паведаміў, што ў выніку абстрэлаў Запарожжа ў ноч на нядзелю загінула па меншай меры 14 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2