Зоя і Эдуард. Фота: сацсеткі

Зоя і Эдуард. Фота: сацсеткі

Эдуард і Зоя разам ужо каля 10 гадоў.

Яны абодва працавалі гідамі ў Санкт-Пецярбургу і захапляліся гісторыяй. Пасля яны адкрылі невялікі сямейны ютуб-канал HedgehogTB пра апошнія часы дома Раманавых. Ролікі яны здымалі і мантавалі самі.

Зоя і Эдуард у Празе на пачатку 2020 года. Фота: сацсеткі

Зоя і Эдуард у Празе на пачатку 2020 года. Фота: сацсеткі

Пара ехала разам са сваім маскоўскім сябрам здымаць працяг сваіх фільмаў пра сям'ю Раманавых. Па словах сяброўкі Зоі, у іх сябра Сяргея дом у Крыме: там яны збіраліся бліжэйшы месяц адпачываць і займацца фільмам — у прыватнасці, запланавалі здымкі ў Лівадыйскім палацы.

Па словах сяброў, Зоя хацела адкрыць інтэрнэт-галерэю і прасоўваць сучаснае мастацтва. Таксама яна займалася гісторыяй Фінляндыі, і пара часта туды ездзіла. 

Мяркуючы па старонках у сацсетках Эдуарда і Зоі, Z-патрыётамі яны не былі. Прынамсі «НН» не знайшла ў іх ніводнага допісу ці падпіскі на групы ў падтрымку сённяшняй расійскай палітыкі.

Чытайце яшчэ:

«Шэдэўр дыверсіі». Як маглі арганізаваць выбух на Крымскім мосце і чым ён пагражае

З зямлі, з неба, з мора, пад вадою і з космасу, нават «баявымі дэльфінамі». Як ахоўваюць Крымскі мост

Клас
11
Панылы сорам
9
Ха-ха
9
Ого
6
Сумна
130
Абуральна
5