Па 1 капейцы за кілаграм прадаюцца супавыя косткі — свіныя, ялавічныя і птушыныя.

Чытач Onlíner Іван убачыў гэтыя пакеты ў Мінску ў «Кароне-Замак».

«Сабе не браў, зрабіў толькі фота праз смешную цану, яна выклікала ўсмешку», — распавёў ён.

Пакет костак вагой 2,3 кілаграма можна ўзяць за 2 капейкі.

Журналісты раяць: з іх можна зварыць шыкоўны халадзец.

Сярод ранейшых чытацкіх знаходак супертанных прапаноў — кніжная закладка за 10 капеек, пакет свіных шкур па 16 капеек за кілаграм, новыя жаночыя туфлі з крамы канфіскату за 96 капеек.

Журналісты знайшлі ў краме туфлі за 96 капеек і зрабілі іх краш-тэст. Вынік бянтэжыць

Параўналі цэны на шаурму ў Мінску

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
11
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
2