Павел Казлоў. Фота: скрыншот з канала «Паўгадзіны кардыё»

Павел Казлоў. Фота: скрыншот з канала «Паўгадзіны кардыё»

Хлопец згадвае, што першым часам, калі гурт стаў папулярным, карыстаўся сваім статусам музыкі пры знаёмстве з дзяўчатамі.

«Але такога не было што, «Я басіст з «Молчат дома» — і трусікі злятаюць», — жартуе Павел.

«Мне падабаюцца худыя дзяўчаты, з прыгожымі рукамі, худымі пальцамі, ключыцамі ярка выяўленымі і худымі нагамі — гэта першае, на што я звяртаю ўвагу», — дзеліцца басіст.

Але падчас гастроляў у музыкаў часу на асабістае жыццё не застаецца.

«Абсалютна няма сэксу ў туры», — кажа Павел.

У якой краіне самыя прыгожыя дзяўчаты, сказаць складана. Бо чым больш цягнецца тур і расце сэксуальнае напружанне, смяецца басіст, тым прыгажэйшымі здаюцца наведніцы канцэртаў.

А вось самыя шалёныя фанаткі ў гурта, па назіраннях Паўла, — у Лацінскай Амерыцы.

«Яны там зусім крэйзі. Аднойчы ў першым шэрагу, трымаючыся увесь канцэрт за агароджу, стаялі тры мексіканскія дзяўчыны вельмі вялікіх памераў у вельмі маленькім адзенні — крыху страмнавата было. Яны глядзяць на цябе і вельмі хочуць чагосьці. Думаеш: страшна, у гатэль я не пайду адзін пасля канцэрта».

Павел раіць: калі дзяўчына жадае пазнаёміцца з музыкам, лепш зацікавіць яго шчырай размовай, а не дабівацца з крыкам «я хачу цябе».

«У Дубліне неяк дзяўчына трымала ўвесь канцэрт тэлефон з надпісам «I wanna be your groupi» [Хачу быць фанаткай, якая ездзіць услед за групай па гастролях], а я на сцэне думаў: блін, чувіха, у нас няма месца ў машыне. І з візамі што, ты прадумала?»

«Музыка — гэта мая любоў, якая дакладна не здрадзіць», — кажа басіст.

Клас
7
Панылы сорам
29
Ха-ха
38
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
1