«Яны працавалі з намі па Беларусі, давалі тры нумары: дрэсіраваныя гусі, поні і сланіха Мара. Гастролі яны планавалі працягнуць у Баку, але пасольства рэкамендавала застацца артыстам тут з-за падзей у Азербайджане. У канцы кастрычніка мы разам едзем выступаць у гомельскі цырк, але да гэтага часу трэба неяк пратрымацца», — расказвае Руслан, дырэктар цырка «Антрэ».

Па яго словах, за гэты сезон зарабіць удалося мала, а запасы кармоў і грошы заканчваюцца — хутка жывёл не будзе чым карміць. Толькі на адну сланіху вагой у 4 тоны штодня сыходзіць практычна 100 кг гародніны.

«Мара — індыйскі слон, ёй 47 гадоў. Яна есць моркву, сталовыя буракі, сена, яблыкі. Балазе ў гэтым годзе ў мясцовых жыхароў іх навалам, забяспечваюць імі і нас. А вось з астатнім вельмі складана. Акрамя таго, слану неабходныя бананы, кавуны і іншая садавіна.

Нам даводзіцца няпроста, і мы зноў вымушаныя прасіць падтрымкі ў людзей. Магчыма, хтосьці захоча прыехаць да нас і за сімвалічную плату зрабіць фота са сланом, а хтосьці проста пагутарыць, пакарміць жывёл. Мы будзем радыя ўсім гасцям, любой падтрымцы», — кажа Руслан.

Калі вы жадаеце аказаць дапамогу чатырохногім артыстам, можна звязацца з дырэктарам цырка «Антрэ» па нумары телефона: +375 (25) 935 83 48. Руслан.

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
24
Абуральна
1