На месцы здарэння. Скрыншот з відэа

На месцы здарэння. Скрыншот з відэа

Галоўныя тэзісы з крамлёўскай «метадычкі»:

  • Падкрэсліваць, што мост не разбураны, а ўсяго толькі пашкоджанае палатно на аўтамабільнай і чыгуначнай частках;
  • Падрыхтоўка да аднаўленчых работ ужо пачалася;
  • Міністэрствам транспарту запушчаныя новыя лагістычныя маршруты;
  • Запрацавала Керчанская паромная пераправа.

Мяркуючы па паведамленнях такіх праўладных расійскіх СМІ, як «РИА Новости» і ТАСС, «метадычкі» ужо актыўна выкарыстоўваюцца.

Раніцай 8 кастрычніка на Крымскім мосце ўспыхнуў пажар. Паводле версіі Антытэрарыстычнага камітэта РФ, там нібыта ўзарвалі грузавік, у выніку чаго загарэліся сем паліўных цыстэрнаў чыгуначнага саставу. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў стварыць урадавую камісію ў сувязі з надзвычайным здарэннем на гэтым аб'екце, які з'яўляецца для яго асабліва каштоўным.

У СМІ пасля з'явілася інфармацыя, што за гэтым стаіць Служба бяспекі Украіны. Непасрэдна ў СБУ гэтага не пацвердзілі, але і не абверглі.

Паводле апошніх звестак, падчас выбуху загінулі як мінімум тры чалавекі, гэта пасажыры легкавіка, які апынуўся ў непасрэднай блізкасці ад выбуху. Два целы, мужчыны і жанчыны, ужо дасталі з вады.

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3