Фота: УНІАН, «Наша Ніва»

Фота: УНІАН, «Наша Ніва»

«У Нобелеўскага камітэта адназначна цікавае разуменне слова «мір», калі прэмію разам атрымліваюць прадстаўнікі дзвюх краін, якія напалі на трэцюю. Ні расійскія, ні беларускія арганізацыі так і не змаглі арганізаваць супраціў гэтай вайне. «Нобель» у гэтым годзе проста «супер», — напісаў у твітары Падаляк.

На яго допіс адрэагаваў Валерый Кавалеўскі, прадстаўнік Аб'яднага пераходнага кабінета па міжнародных справах.

«Праваабарончыя арганізацыі змагаюцца за правы і свабоды людзей. Палітычныя структуры і ўзброеныя сілы арганізуюць абарону. Давайце гэта праяснім.

І заўсёды памятайце, што беларусы, у якіх скрадзеныя правы, цалкам падтрымліваюць Украіну, у тым ліку і на полі бою», — адказаў ён Падаляку ў твітары.

Хто такі Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, які атрымаў Нобелеўскую прэмію?

«Вясна»: Галоўная надзея — што Нобелеўская прэмія стане магчымай прычынай вызвалення Алеся Бяляцкага

Жонка Алеся Бяляцкага: Баюся спадзявацца

Клас
271
Панылы сорам
20
Ха-ха
8
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
13