Павел Сапелка. Фота: spring96.org

Павел Сапелка. Фота: spring96.org

«З аднаго боку, гэтая навіна проста ашаламляе сваёй нечаканасцю. Але з іншага боку, гэта навіна пра заслужаную ўзнагароду як для Алеся, так і для нашых калег з Украіны і Расіі, гэта ў цэлым прызнанне каштоўнасці праваабароны і праваабарончых перакананняў, дзеянняў у абарону правоў чалавека (Алесь Бяляцкі раздзяліў узнагароду з расійскім цэнтрам «Мемарыял» і ўкраінскім Цэнтрам грамадзянскіх свабод. — «НН»).

У гэтым годзе не было ніякіх знешніх перадумоў для такога рашэння, яно не абмяркоўвалася як верагодны вынік, але гэтая нечаканасць і не здзіўляе. Усе тыя людзі і арганізацыі, якія атрымалі сёлета прэмію міру, безумоўна, заслугоўваюць такога прызнання.

Што датычыцца Алеся, мая галоўная надзея — што прэмія стане магчымай прычынай, па якой ён зможа быць вызвалены ў найбліжэйшы час.

Не хачу пакуль думаць пра тое, ці паўплывае прэмія на ўмовы, у якіх знаходзіцца Алесь. Вядома, як цяперашняя ўлада ставіцца да праваабароны і праваабарончых каштоўнасцей, да дасягненняў уласных грамадзян на міжнароднай арэне, мы памятаем, як была ацэненая Нобелеўская прэмія Святланы Алексіевіч».

Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

Жонка Алеся Бяляцкага: Баюся спадзявацца

Старшыня Нарвежскага Нобелеўскага камітэта заклікала беларускія ўлады вызваліць Бяляцкага з турмы

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0