Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук сустракае яго на вакзале Мінска з турмы ў 2014 годзе.

Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук сустракае яго на вакзале Мінска з турмы ў 2014 годзе.

— Што вы адчуваеце ў гэты дзень?

 — Пачуцці дастаткова супярэчлівыя. Найперш радасныя эмоцыі. Разам з тым разгубленасць і нечаканасць. Радасна, што прэмію атрымаў Алесь. Гэта прэмія не толькі Алесю. Рада за яго, рада за іх і ўдзячная [Нобелеўскаму] камітэту.

— Наколькі для Алеся важная была праваабарончая дзейнасць?

— Гэта было сэнсам яго жыцця. Толькі так.

— Хто сёння першы вам пазваніў, калі стала вядомая навіна, калі гэта не сакрэт?

— Я ішла па вуліцы, і тут звоніць мая сяброўка. І за паўхвіліны выклала ўсю інфармацыю і сказала: «Усё, заканчваю, зараз табе будуць усе званіць». 

Апошні ліст ад Алеся прыйшоў 4 кастрычніка. А напісаў ён яго на дзень нараджэння, на свой юбілей, 25 верасня. 9 дзён ішоў гэты ліст з Мінска ў Мінск, з Валадаркі дадому. Вось што ён пісаў у гэтым лісце:

«Сёння юбілей. Дзіўны юбілей. Ціхі, спакойны. Нешта на юбілеі мне не шанцуе. [50-годдзе Бяляцкі таксама сустрэў у зняволенні.] Не верыцца, што мне 60 гадоў. Здаецца, то камусьці іншаму».

— Як вы думаеце, атрыманне Алесем Бяляцкім Нобелеўскай прэміі паўплывае на яго лёс і лёс Беларусі?

— Я б вельмі хацела, каб гэта паўплывала, але я баюся на што-небудзь пакуль што спадзявацца. У мяне ёсць вялікае жаданне, у мяне ёсць вельмі вялікае жаданне, каб Алесь і ўсе яго паплечнікі выйшлі на волю.

Клас
69
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
1