У канцы верасня на канале выйшаў ролік, у якім гаспадары Пусіка распавялі пра сур'ёзную аперацыю ў іх гадаванца.

Два гады таму ў Пусіка пачаліся праблемы са здароўем: перыядычна ён губляў апетыт, яго ванітавала. 

Нядаўна Пусік цалкам адмовіўся ад ежы і пачаў імкліва худнець. У ветклініцы прынялі рашэнне правесці дыягнастычную аперацыю. Падчас яе высветлілася, што ў страўніку ката быў 4-сантыметровы кавалк гумы, які ён два гады таму адгрыз ад тапка.

Увесь гэты час ні УГД, ні рэнтген нічога не паказвалі.

Цяпер кот аднаўляецца пасля аперацыі, ходзіць на кропельніцы і ўколы. Дактары даюць асцярожныя прагнозы на акрыянне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?