У заяве зазначаецца, што прэзідэнты васьмі дзяржаў НАТА былі ў Кіеве ўжо падчас поўнамаштабнай вайны і «на свае вочы ўбачылі наступствы расійскай агрэсіі».

«Мы пацвярджаем нашу падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Мы не прызнаем і ніколі не прызнаем спроб Расіі анексаваць любую ўкраінскую тэрыторыю», — дадаюць яны.

Таксама лідары дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы выказалі цвёрдую падтрымку рашэнню Бухарэсцкага саміту НАТА 2008 года адносна будучага членства Украіны ў Альянсе.

«Мы падтрымліваем Украіну ў яе абароне ад расійскага ўварвання, патрабуем ад Расіі неадкладнага вываду войскаў з усіх акупаваных тэрыторый і заклікаем усіх членаў Альянсу істотна павялічыць вайсковую дапамогу Украіне. Усе, хто ўчыняе злачынствы агрэсіі, павінны быць прыцягнуты да адказнасці і паўстаць перад судом», — падагульняецца ў заяве.

Яе падпісалі прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан, прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс, прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Паўночнай Македоніі Стэва Пендароўскі, прэзідэнт Чарнагорыі Міла Джуканавіч, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс і прэзідэнт Славакіі Зузана Чапутава.

Клас
71
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3