Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

 Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Расія не хоча весці перамовы — яна толькі ставіць ультыматумы. Калі расійскае войска пакіне ўсю тэрыторыю Украіны, уключаючы Крым, перамовы могуць аднавіцца».

Дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта таксама падкрэсліў, што аб'яўленне Расіяй анексіі акупаваных ёю Херсонскай, Запарожскай, Луганскай і Данецкай абласцей, як і праведзеныя на гэтых тэрыторыях псеўдарэферэндумы, нічога не мяняюць для Украіны. Па словах Падаляка, гэтыя рэгіёны былі і застаюцца ўкраінскімі, і УСУ будуць змагацца за іх вызваленне.

Гаворачы аб пагрозах РФ прымяніць ядзерную зброю, прадстаўнік АП адзначыў, што верагоднасць ядзернага канфлікту невысокая, але яна ёсць.

Па словах Падаляка, калі свет дапусціць поўны крах міжнароднай ядзернай бяспекі, то катастрафічныя наступствы будуць не толькі для Украіны.

Пры такіх умовах глабальны адказ на магчымую атамную атаку давядзецца даваць, у тым ліку і ў рамках ЕС і НАТА, перакананы прадстаўнік АП.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі напярэдадні заявіў, што Украіна не гатовая весці перамовы з цяперашнім прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Клас
45
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2