За лекцыйную частку адказваюць вядомыя мастакі і куратары Беларусі: Надзея Хмыль, Андрэй Пічушкін і Мар’яна Карповіч. Разам з імі і іншыя будуць разважаць пра тое, як разумець і глядзець мастацтва, пра этыку ў арт-асяроддзі і пра калекцыянаванне.

Таксама абяцаюць эксперыментальны танцавальны кантэст «E-Styles:Exp» і імпрэзу ад Лабараторыі Руху «STRUCTURERS».

За музыку адказваюць «Real Steel Boy», «Падаем и Ловим», «Dana Damn», «Tvoi_Hozyain», buddha boy, ryazanova.

На імпрэзе можна будзе набіць тату па эскізах Алеся Родзіма і мастакоў Беларусі.

Кошт квіткоў: 30 верасня — 7 рублёў, 1 кастрычніка — 10 рублёў. Набыць іх можна па спасылцы.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1