«Кожная дэмакратычная краіна ў Еўропе мае такое права — падаваць на членства. І мы паважаем гэтае права. Мы зноў і зноў гаворым, што НАТА застаецца адкрытым. І мы гэта за апошнія гады паказвалі.

Саюзнікі НАТА сустрэліся ў Мадрыдзе, і тады таксама было зроблена дакладная заява, што мы падтрымліваем права Украіны выбіраць свой шлях і вырашаць, у якія абаронныя альянсы ўступаць.

Вядома, рашэнне аб гэтым членстве павінна прымацца усімі 30 членамі. Гэта кансэнсуснае рашэнне. Цяпер мы сканцэнтраваныя на тым, каб аказваць такую непасрэдную падтрымку Украіне, дапамагаць Украіне абараняцца ад расійскага ўварвання», — сказаў Столтэнберг.

Ён афіцыйна заявіў, што НАТА не прызнае ўваходжанне чатырох суб'ектаў у склад Расіі, а таксама адзначыў, што Расію чакаюць «сур'ёзныя наступствы», калі яна скарыстае ядзерную зброю.

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
1