Андрэй і Марыя Жук. Фота: facebook.com/pravda.gastrobar

Андрэй і Марыя Жук. Фота: facebook.com/pravda.gastrobar

3 жніўня на вуліцы Зыбіцкай у Мінску прайшоў вулічны канцэрт мінскай спявачкі Мэрыем Герасіменка на тэрасе бара «Слоікі-Бутэлькі». Сярод песень, якія выканала спявачка, былі і творы ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы» — як мінімум трэк «Обійми». Відэа прыхільнікі публікавалі ў сацсетках.

Спявачку ў той жа дзень затрымалі, а праз некалькі дзён ёй прысудзілі 15 сутак арышту. На наступны дзень пасля канцэрта ў бар «Слоікі-Бутэлькі» прыйшлі праверкі з санстанцыі і МНС, а пазней быў затрыманы ўладальнік бара Андрэй Жук. Увечары 5 жніўня стала вядома, што яму далі 30 сутак арышту. З таго моманту ён так і не выйшаў на волю.

Акрамя таго, як расказалі «Зеркалу» знаёмыя сям'і ўладальніка бара, цяпер затрыманая і жонка Андрэя, Марыя Жук. У чым менавіта яе абвінавачваюць і чаму на волю ўсё яшчэ не выйшаў Андрэй Жук, пакуль невядома.

У затрыманых мужа і жонкі двое непаўналетніх дачок. Што будзе з дзяўчынкамі, суразмоўцы пакуль не ведаюць.

Мэрыем Герасіменка пасля затрымання некалькі разоў прысуджалі чарговыя тэрміны па адміністрацыйнай справе, а 27 верасня, калі стала вядома, што яна не выйшла на волю пасля чарговага арышту, адзін з телеграм-каналаў сілавікоў апублікаваў відэа з дзяўчынай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15