Мапа стану фронту па стане на раніцу 29 верасня паводле «Рыбаря». З той пары ўкраінскія войскі занялі Ямпаль і Дробышава

Мапа стану фронту па стане на раніцу 29 верасня паводле «Рыбаря». З той пары ўкраінскія войскі занялі Ямпаль і Дробышава

29 верасня ўкраінскія войскі ўзялі Ямпаль і Стаўкі, тым самым практычна замкнулі кола акружэння вакол Лімана, які ўтрымліваюць некалькі тысяч расійскіх вайскоўцаў.

Уначы расійскі гарнізон Дробышава адступіў у бок Лімана. Сёння паведамлялася, што ўкраінскія войскі прастрэльваюць дарогі Ліман—Сватава і Ліман—Крамянная.

30 верасня з'явіліся паведамленні, што расійскае камандаванне кінула рэзервы, каб прарваць атачэнне Лімана. Ідуць баі, пра іх вынік пакуль не паведамляецца.

Украінскае камандаванне не паведамляе пра вызваленне населеных пунктаў, пакуль не дасягае працяглага і ўстойлівага кантролю над імі.

Клас
41
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
8