Фота: «Дагбладэт»
Узброеныя сілы Нарвегіі прыведзеныя ў стан павышанай боегатоўнасці. У афіцыйным паведамленні гэта абгрунтоўваецца вайной ва Украіне, дыверсіяй на газаправодзе ў Балтыйскім моры і назіраннем беспілотнікаў у раёне нарвежскіх радовішчаў нафты і газу, піша газета «Дагбладэт».





